Румынская праваслаўная царква
Румы́нская правасла́ўная царква́ — аўтакефальная праваслаўная Царква, мае 7-е месца ў дыптыху аўтакефальных Цэркваў.
Дзейнасьць
рэдагавацьДзейнічае ў Румыніі. Сваю дзейнасьць пачала ў XIX ст. Тады ж стала аўтакефальнаю царквою. Большасьць насельнікаў краіны адносяць сабе да праваслаўнае царквы. Была заснаваная ў час аб'яднаньня Валахіі і Малдовы. Пасьля гэтага была заснаваная новая дзяржава — Румынія. Да злучэньня праваслаўная царква была падпарадкавана Канстантынопальскаму патрыярхату.
Мова літургіі была грэцкая. Пасьля стварэньня Румынскае праваслаўнае царквы пачалі ўводзіць новую мову літургіі — румынскую мову.
У 1918 годзе Румынская праваслаўная царква пашырыла сваю дзейнасьць на Бэсарабію, бо Румынія далучыла Бэсарабію. У тым годзе Румынская праваслаўная царква пашырыла сваю дзейнасьць на Трансыльванію і Букавіны, бо яны былі далучаныя да Румыніі.
У 1944 годзе Румынская праваслаўная царква перастала дзейнічаць у Бэсарабіі і Букавіне.
Службы
рэдагавацьВярхоўным урадам царквы зьяўляецца сабор (або сынод). Архіярэем зьяўляецца Патрыярх, якія мае сядзібу ў сталіцы краіны Бухарэст. Маюцца архіяпіскапы й япіскапы.