Рага мэшап

(Перанакіравана з «Раґа мэшап»)

Раґа мэшап, Новы раґа-джангл, Джанґлізм (па-ангельску: Ragga Mashup, Nu Ragga-Jungle, Junglizm) — напрамак электроннае музыкі, спараджэньне мэшапу. Ён узьнік як рэакцыя на просты па будове раґастэп; прадусары паспрабавалі ўзнавіць гучаньне раґа-джанґлу, характэрнае для 19931996 гадоў, атрымаўшы ў выніку новы жанр музыкі.

Гучаньне рэдагаваць

Мэлёдыя рэдагаваць

Мэлёдыямі ў рага-мэшапе зьяўляюцца ці тое старыя песьні дансголу й раґамафіну, ці толькі іх струмантавыя часткі, ці нават пляменныя афрыканскія сьпевы. Галоўным крытэрам ёсьць тое, каб у ёй абавязкова прысутнічалі элемэнты музыкі карыбскага басэйну альбо карэннае афрыканскае музыкі.

Рытмы рэдагаваць

Намагаючыся дадаць рытмам разнастайнасьці, прадусары пачалі ствараць рытмы, што могуць ня мець паўтораў на працягу ўсяе тэмы. Рытмы ўяўляюць сабой хаатычную нарэзку амэнаў (хуткасьць — 180—190 грукаў за хвіліну), разбаўленую эфэктам брэйккору multi retrig, што закранае й басовыя бубны, а рабочыя бубны часам ператвараюцца зь яго дапамогай у шумавы фон. Рытм можа перабівацца й замяняцца на некаторы час на больш ціхія funky drummer сэмплы.

Тыповыя тэмы рэдагаваць

  • 45 Thieves — Day-0
  • Anti-Man — Rude Walking
  • Murderbot — Fi You
  • Jacky Murda — Ganja Fi Legal

Прадусары рэдагаваць

Выдавецтвы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць