Раняшняя малітва
Раняшняя малітва — хрысьціянская малітва з шэрагу малітваў побытавага ўжываньня.
Сучасны тэкст малітвы
рэдагавацьУстаўшы зо сну, дзякую Табе, Трыадзіны Божа,
што ў найвялікшай дабраце сваёй і бясконцым доўгацярпеньні не загневаўся на мяне грэшнага(ую) й непатрэбнага(ую),
і што не загубіў мяне з маімі правінамі,
але ў шчодрай сваёй чалавекалюбнасьці ўзьняў мяне спачываючага(ую) бяз памяці,
каб я ранейшаю малітваю ўяслаўляў(ла) Тваю сілу.
Нюансы
рэдагавацьМяркуецца па тэксьце, што дадзеная малітва ня будзе адзінаю прачытанаю бягучай раніцаю.
Тэкст сыходніка[1]
рэдагавацьУстаўшы зо сну, дзякую Табе, Трыадзіны Божа, што ў найвялікшай дабраце сваёй і бесканечным доўгацярпеньні не загневаўся на мяне грэшнага(ую) і непатрэбнага(ую), і што не загубіў мяне з маімі правінамі, але ў шчодрай сваёй чалавекалюбнасьці падняў мяне спачываючага(ую) бяз памяці, каб я ранейшаю малітваю ўяслаўляў(ла) Тваю сілу.
Сэнсовыя зьмены
рэдагавацьБесканечным дапушчальна замяняць да бясконцым, бо нягледзячы на мажлівыя адценьні нясомых сэнсаў значаць прыблізна тое самае.
Падняў нешта, звычайна нерухомае, бяз сэнсу волі ці жаданьня падымаемага аб'екта, у дадзеным выпадку больш пасуюць словы ўзьняць ды разбудзіць, якія, мусібыць, ўзаемазамяняемыя ў гэтым выпадку, бо сэнс абуджэньня прысутнічае ў кожным з гэтых словаў.
Пасьля галоснай злучнік і варта замяніць на й, каб пазьбегнуць расплываньня галосных гукаў.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Леў Гарошка. Божым шляхам. Малітаўнік для беларусаў. — С. 42