Пітэр Джон Мэё
Пітэр Джон Мэё (па-ангельску: Peter John Mayo; 16 лютага 1944, Лёндан — 1 студзеня 2004) — ангельскі мовазнавец-славіст і папулярызатар беларусістыкі ў Вялікабрытаніі.
Пітэр Джон Мэё | |
Peter John Mayo | |
Род дзейнасьці | Ангельскі славіст |
---|---|
Дата нараджэньня | 16 лютага 1944 |
Месца нараджэньня | Лёндан, Вялікабрытанія |
Дата сьмерці | 1 студзеня 2004 |
Месца вучобы | Бірмінггэмскі ўнівэрсытэт |
Занятак | мовазнавец, славіст |
Навуковая сфэра | беларуская і расейская мовы |
Месца працы | Шэфілдзкі ўнівэрсытэт, Унівэрсытэт Экзэтэра |
Кар’ера
рэдагавацьМэё нарадзіўся ў Лёндане. Скончыў Бірмінггэмскі ўнівэрсытэт у 1966 годзе.
У 1969-97 гадах працаваў выкладчыкам Шэфілдзкага ўнівэрсытэту, а з 1998 году — унівэрсытэту г. Экзэтэр. Сябра Брытанскай унівэрсытэцкай асацыяцыі славістаў (у 1978-80 г.г. — яе сакратар).[1]
У 1982 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю па філялёгіі[1].
Беларусіст
рэдагавацьМэё дасьледаваў лексыкаграфію, марфалёгію і сынтаксіс беларускай і расейскай моваў. Аўтар «Граматыкі беларускай мовы» (A Grammar of Byelorussian. — Sheffield, 1976), разьдзела «Беларуская мова» у калектыўнай манаграфіі «Славянскія мовы» (The Slavonic Languages. — London,1993), шматлікіх артыкулаў па беларускай і славяназнаўчай тэматыцы. Аўтар рэцэнзій на беларускія мовазнаўчыя дасьледаваньні, падручнікі, слоўнікі.[1][2]
У 1979-88 г.г. Мэё быў рэдактарам «The Journal of Byelorussian Studies» («Часопіс беларускіх дасьледаваньняў»), з 1989 — славянскага аддзела рэфэратыўнага бібліяграфічнага даведніка «Modern Languages Studies» («Сучасныя лінгвістычныя дасьледаваньні»). Займаўся падрыхтоўкай ангельска-беларускага слоўніка, варыянт якога выйшаў у Менску ў 1995 г. пад назвай «Кішэнны англійска-беларуска-рускі слоўнік».[1][3]
Мэё быў шматгадовым сябрам Ангельска-беларускага таварыства і апекуном Беларускай бібліятэкі і музэя імя Францішка Скарыны ў Лёндане[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г Гардзіенка Наталля. Беларусы ў Вялікабрытаніі, Мінск: Згуртаванне беларусаў свету Бацькаўшчына, 2010. — Ст. 477. — ISBN: 978—985-6887-63-8
- ^ «Peter J. Mayo(недаступная спасылка) | The Journal of Belarusian Studies». [Пітэр Дж. Мэё | Часопіс беларускіх дасьледаваньняў ] belarusjournal.com.
- ^ Zadencka, Maria; Plakans, Andrejs; Lawaty, Andreas, eds. (2015). East and Central European History Writing in Exile 1939—1989. On the Boundary of Two Worlds. 39. p. 126. ISBN 978-90-04-29969-6. [Ўсходне- і цэнтральна-эўрапейская гістарычная літаратура ў выгнаньні 1939—1989. Пад рэд. М.Заэнцка, А. Пляканс, А. Лаваты, 2015, з сэрыі: На мяжы двух сусьветаў, том. 39, ст. 126]
- ^ Арнольд Макмілін: «Калі прыйшлі беларусы, яны пачалі з бібліятэкі», 16 чэрвеня 2016, Беларуская бібліятэка і музэй імя Францішка Скарыны