Піранозы — монацукрыды, якія знаходзяцца ў цыклічнай форме і якія зьмяшчаюць шасьцічленнае (піранавае) кольца. Піранозы ўтвараюцца ў выніку ўнутрымалекулярнай ацэталізацыі гідраксігрупы пры C-5 і альдэгіднай групы C-1 (для гексоз). Піранозы могуць існаваць у выглядзе α-і β-анамэраў.

Тэрмін піраноза быў уведзены Хеўорсам ў 1929 годзе, як вынік атрыманьня першых рэнтгенаструктурных зьвестак для цукраў. У больш раньніх працах пазначаліся як δ-гліказіды.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

W. N. Haworth, C. R. Porter, J. Chem. Soc., 1929, 2796—2806, DOI: 10.1039/JR9290002796