Пётар Капцэвіч
Пётар Міхайлавіч Капцэвіч (1772, Пераяслаў, Палтаўская губэрня - 3 (15) ліпеня 1840) - расейскі генэрал ад артылерыі.
Пётар Капцэвіч | |
1772[2][1] — 3 ліпеня 1840 або 1840[1] | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьПаходзіў са зьбяднелай беларускай шляхты Віцебскай губэрні[3]. Адукацыю атрымаў у Санкт-Пецярбургу ў артылерыйскай вучэльні і інжынэрным шляхецкім кадэцкім корпусе[4].
У 1793 годзе атрымаў званьне капітан-лэйтэнанта, а праз тры гады – маёра.
Удзельнічаў у замежным паходзе супраць французаў у Галяндыю, які пачаўся ў ліпені 1799 году, які скончыўся няўдала. Аднак пасьля вяртаньня ў Расею дваццацісямігадовы Капцэвіч быў павышаны да званьня генэрал-лейтэнанта.
Аж да 1806 году служыў начальнікам 3-га артылерыйскага палка і інспэктарам артылерыі Каўкаскай інспэкцыі. Знаходзіўся ў самай гушчы баявых дзеяньняў супраць чачэнцаў. За мужнасьць і ўмелае кіраўніцтва палком Капцэвіча ўзнагародзілі ордэнам Сьв. Уладзіміра 3-й ступені.
Быў дзяжурным генэралам пры вайсковым міністры графе Аракчэеве. У 1812 годзе камандаваў 7-й пяхотнай дывізіяй, вызначыўся ў баях пад Смаленскам і Барадзіно. У 1813 годзе камандаваў 10-м пяхотным корпусам. У бітве пад Ляйпцыгам Капцэвіч, нягледзячы на моцную кантузію, адным з першых уварваўся ў горад. Быў узнагароджаны 6 кастрычніка 1813 года ордэнам Сьв. Георгія 2-га клясу.
У 1819 годзе прызначаны камандзірам Асобнага Сыбірскага корпусу і наказным атаманам Сыбірскага казачага войска, а ў 1822 годзе - генэрал-губэрнатарам Заходняй Сыбіры, дзе палепшыў побыт ссыльных, вызначыў парадак службы сыбірскага казацкага войска.
З 29 верасьня 1828 году камандаваў Асобным корпусам ўнутранай варты. За 12 гадоў кіраўніцтва корпусам Капцэвічу удалося значна падняць якасны ўзровень асабістага складу ўнутранай варты ў асноўным за кошт маладых рэкрутаў, якіх залічалі ў гарнізонныя батальёны.
Па водгуку барона М. Корфу , «Капцэвіч быў абмежаваны, да крайнасьці сумны, дакучлівы, нясьцерпны і пэдантический балбатун. Паміж многімі дзівацтвамі ён адрозьніваўся і той, што сьмяротна любіў гаварыць па-француску. Маючы выдатны стан, ён прахварэў ўсю мінулую зіму і вясной 1840 году паехаў за граніцу, імпэратар дараваў яму ў дапамогу ў дарогу на суму 50 тысяч рублёў, які ён меў бессаромнасьць не толькі прыняць, але і прасіць»[5].
Памёр 3 (15) ліпеня 1840 году і быў пахаваны ў сяле Нікольскае Сакмарскага раёну Арэнбурскай вобласьці, побач з царквой.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Историческая энциклопедия Сибири (рас.) / под ред. В. А. Ламин — Новосибирск: 2009. — ISBN 5-8402-0230-4
- ^ Petr Mihajlovič Kapcevič // MAK (пол.)
- ^ Федорченко, В.И. Императорский Дом. Выдающиеся сановники: энц. биографий: в 2 т. – Красноярск: Бонус, 2003. – Т. 1
- ^ Капцевич, Петр Михайлович // Военная энциклопедия : [в 18 т.] / под ред. В. Ф. Новицкого … [и др.]. — СПб. ; [М.] : Тип. т-ва И. Д. Сытина, 1911—1915.
- ^ Корф М. А. Дневник за 1840 год. — М.: Квадрига, 2017. — С. 85—86.
Літаратура
рэдагаваць- Пётар Капцэвіч // Русский биографический словарь : у 25 тамах. — СПб.—М., 1896—1918.
- Пётар Капцэвіч // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона : в 86 т. (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907.