Пярсьцёнак Усеўладзьдзя

(Перанакіравана з «Пярсьцёнак Усяўладзьдзя»)

Пярсьцё́нак Усеўла́дзьдзя — галоўны Пярсьцёнак, створаны Саўронам, у творчасьці Дж. Р. Р. Толкіна (артэфакт).

3D-мадэль Пярсьцёнка

Асаблівасьці

рэдагаваць

Пярсьцёнак мае асаблівыя магчымасьці: яго ўладальнік становіцца нябачным пры апрананьні на палец; ён дае доўгае жыцьцё і празьмерную прывязанасьць да яго — уладальнік гатовы забіць таго, хто стараецца адняць Пярсьцёнак.

Пярсьцёнак мае сваю асабістую волю. Такім чынам, калі Пярсьцёнак пачуў заклік гаспадара Саўрона, ён сам «зьбег» ад Глыкса, і падвярнуўся Більба, каб выйсьці з Туманных гор, дзе жыў доўгі час Глыкс.

Гісторыя

рэдагаваць

У час, калі эльфы стваралі дзевятнаццаць чароўных Пярсьцёнкаў, Саўрон у тайне стварыў дваццаты, каб кіраваць іншымі. Такім чынам ён хацеў падпарадкаваць сабе ўсе вольныя народы Міжзем’я. «Адзін Пярсьцёнак, каб кіраваць іншымі…».

У час Аблогі Барад-Дура (бітвы Апошняга саюза) Ісільдур аскепкам Нарсіля адрэзаў палец Саўрона з Пярсьцёнкам Усеўладзьдзя і забраў яго сабе. Але аднойчы оркі напалі на яго і забілі на рацэ, пасьля чаго Пярсьцёнак згубіўся на 2000 гадоў… Яго знайшоў хобіт Дэагорл, якога забіў Смэагорл (Глыкс) і пражыў у гарах з Пярсьцёнкам каля 500 гадоў… Аднойчы Хобіт Більба Торбінс з Шыру знайшоў яго, праходзячы праз Туманныя горы (пра гэта апавядаецца ў «Хобіце»). Більба праз 60 гадоў перадае Пярсьцёнак свайму пляменьніку Фрода, які адносіць яго ў Мордар і кідае ў жэрала вулькана Арадруін (апавядаецца ва «Ўладары пярсьцёнкаў»).