Пэтраграфія

галіна пэтралёгіі

Пэтрагра́фія (ад грэц. πέτρος «камень» + γράφω «пішу») — навука, якая апісвае горныя пароды й мінэралы, зь якіх яны складаюцца. Асноўны мэтад дасьледаваньня — аптычная мікраскапія.

Як самастойная навука зарадзілася ў пачатку XIX стагодзьдзя (клясыфікацыя горных парод францускага навукоўцы А. Браньяра, 1813) і інтэнсіўна разьвіваецца зь сярэдзіны XIX стагодзьдзя (дасьледаваньні з дапамогай палярызацыйнага мікраскопа; ангельскія фізыкі У. Нікаль і Г. К. Сорбі; 1849). З пашырэньнем мікраскапічных дасьледаваньняў зьявіліся клясыфікацыі горных парод нямецкіх геолягаў Ф. Цыркеля (1866) і К. Г. Розэнбуша (1873), расейскага пэтрографа Ф. Ю. Левінсона-Лесінга (1893). У 1-й палове XX стагодзьдзя пачаты пэтрахімічныя й геахімічныя дасьледаваньні (расейскія навукоўцы У. І. Вярнадзкі, А. Я. Фэрсман, А. М. Заварыцкі, амэрыканец Ф. Кларк і інш.) У 1950—70-я гады быў створаны новы кірунак у пэтраграфіі — вучэньне аб магматычных і мэтамарфічных фармацыях (Ю. А. Кузьняцоў і інш.). З дасьледаваньняў амэрыканскага навукоўцы Р. Горансана (1937) пачаўся этап разьвіцьця эксьперыментальнай пэтраграфіі. Тэхнічная пэтраграфія дасьледуе састаў і ўласьцівасьці шлакаў, цэмэнту, керамікі, шкла, каменнага ліцьця (расейскі навукоўца Дз. С. Бялянкін); пэтраграфія будаўнічага каменю — якасьці будаўнічых матэрыялаў. Пэтраграфія касьмічных абʼектаў вывучае мэтэарыты, узоры парод зь Месяцу й г. д.

Літаратура

рэдагаваць