Прэм’ер-ліга чэмпіянату Фарэрскіх астравоў па футболе
найвышэйшы дывізіён чэмпіянату Фарэрскіх астравоў па футболе
Прэм’ер-ліга — найвышэйшы дывізіён сыстэмы футбольных лігаў Фарэрскіх астравоў. У спаборніцтве ўдзельнічаюць 10 клюбаў. Пасьля кожнага сэзону клюбы, якія занялі два апошнія месцы, пераводзяцца ў першы дывізіён, а іхнае месца займаюць дзьве наймацнейшыя каманды першага дывізіёну. Дзейным чэмпіёнам зьяўляецца клюб «Вікінгур».
Прэм’ер-ліга чэмпіянату Фарэрскіх астравоў па футболе | |
Краіна | Фарэрскія астравы |
---|---|
Канфэдэрацыя | УЭФА |
Заснаваная | 1942 |
Колькасьць камандаў | 10 |
Вылет у | Першы дывізіён |
Узровень ў пірамідзе | Узровень 1 |
Хатнія кубкі | Кубак Фарэрскіх астравоў, Супэркубак Фарэрскіх астравоў |
Міжнародныя кубкі | Ліга чэмпіёнаў, Ліга канфэрэнцыяў |
Дзейны чэмпіён | Вікінгур — 3-і тытул (2024) |
Найбольш пасьпяховы клюб | ГБ — 24 тытулы |
Сэзон 2024 году |
Чэмпіёны
рэдагаваць- ГБ Торсгаўн — 24 разы
- КІ Кляксвуйк — 21
- Б-36 Торсгаўн — 11
- Твэройры — 7
- ГІ Гота — 6
- Б-68 Тофтыр — 3
- Вікінгур — 3
- ЭБ-Стрэймур Стрэймнэс — 2
- Б-71 Сандой — 1
- Фугляф’ёрдур — 1
- Рунавік — 1
- СІ Сорвагур — 1
- ВБ Вагур — 1