Прэйлюпэ

рака ў Латвіі

Прэ́йлюпэ (па-латыску Preiļupe; па-расейску часта: Прелька) — рака басэйну Балтыйскага мора. Працякае ў Прэйльскім раёне Латвіі. Выцякае з возера Салмэйс у выглядзе рукатворнага водаадводнага каналу, а ўпадае ў раку Фэйманка на 56°28'33" паўночнай шырыні й 26°65' заходняй даўжыні. Гэта прыкладна за 1,2 км на паўночны ўсход ад вёскі Анчкіні ды за 5,2 км на паўднёвы захад ад Прэйлі — самага буйнога населенага пункту на ейным шляху. Асноўны кірунак плыні ракі — на захад. Русла ракі часткова рэгулявалася. Частка яго ўяўляе сабой сыстэму каналаў Прэйльскага сядзібнага комплексу, вырытых у сярэдзіне 19 стагодзьдзя Даўжыня ракі — 19 км, плошча басэйну — 104 км², гадавы сьцёк — 0,021 км³, перапад вышыні — 42 м. Воды ракі слаба забруджаныя, іх колер з большага блакітны.

Рака Прэйлюпэ ў межах гораду Прэйлі

На імя ракі названая рэстарацыя ў Прэйлі.