Прэзыдэнцкія выбары ў Эстоніі 2016 году

Прэзыдэ́нцкія вы́бары ў Эсто́ніі адбываліся ў жніўні-кастрычніку 2016 году, паколькі ў пяці папярэдніх турах пераможцу вызначыць не атрымалася. Выбары непрамыя: галасаваньне адбывалася ў парлямэнце. Дзейны прэзыдэнт Тоомас Хэндрык Ільвэс ня мог узяць удзелу ў выбарах, паколькі знаходзіўся на сваёй пасадзе два тэрміны.

2011
 Сьцяг Эстоніі
Прэзыдэнцкія выбары ў Эстоніі 2016 году
29—30 жніўня
Кандыдат Сійм Калас Майліс Рэпс
Партыя Рэфармісцкая партыя Цэнтрысцкая партыя
Галасоў выбаршчыкаў 42 26
Адсотак 41,58 25,74

Пасьля галасаваньня ў Рыйгікогу і ў калегіі выбарцаў паўторным галасаваньнем парлямэнту пасаду прэзыдэнта ўпершыню заняла жанчына — Керсьці Кальюляйд.

Галасаваньне ў парлямэнце

рэдагаваць
Кандыдаты

Алар Ёкс
IRL і Свабодная партыя
Былы канцлер юстыцыі[1]
 
Сійм Калас
Рэфармісцкая партыя
Былы прэм’ер-міністар і камісіянэр Эўразьвязу[2]
 
Эйкі Нэстар
Сацыял-дэмакратычная партыя, рэфармісцкая партыя
Сьпікэр парлямэнту[3]
 
Майліс Рэпс
Цэнтрысцкая партыя
Дэпутатка, былая міністарка адукацыі[4]

Кандыдаты вылучаліся ⅕ галасоў Рыйгікогу (21 чалавек)[5].

У галасаваньнях, якія адбыліся 29 (першы тур) і 30 жніўня (другі-трэці туры), галасы за кандыдатаў разьмеркаваліся наступным чынам:

Кандыдат Першы тур Другі тур Трэці тур
Галасы % Галасы % Галасы %
Алар Ёкс 25 24,75 21 20,79 - -
Сійм Калас - - 45 44,55 42 41,58
Эйкі Нэстар 40 39,60 - - - -
Майліс Рэпс 26 25,74 32 31,68 26 25,74
Сапсаваныя/чыстыя бюлетэні 8 7,92 1 0,99 30 29,70
Устрымаліся 2 1,98 2 1,98 3 2,97
Агулам 101 100 101 100 101 100
Крыніца: Vabariigi Valimiskomisjon

Галасаваньне ў выбарчай калегіі

рэдагаваць

Паколькі за тры туры парлямэнт ня здолеў абраць прэзыдэнта, выбарчая камісія пачала працэдуру намінацыі нанова. Кандыдаты, якія трапілі ў 3-е, апошняе кола галасаваньня, трапілі ў кандыдаты аўтаматычна[6], астатнія мелі сабраць 21 подпіс чальцоў парлямэнту.

Кандыдат Чацьверты тур Пяты тур
Галасы % Галасы %
Март Хельмэ 16 4,78 - -
Алар Ёкс 83 24,78 134 40,00
Марына Кальюранд 75 22,39 - -
Сійм Калас 81 24,18 138 41,19
Майліс Рэпс 79 23,58 - -
Сапсаваныя/чыстыя бюлетэні 0 0 60 17,91
Устрымаліся 1 0,30 3 0,90
Агулам 335 100 335 100
Крыніца: Vabariigi Valimiskomisjon
  1. ^ Allar Jõks confirms intention to run for president in the Riigikogu. ERR (8 August 2016). Праверана 8 August 2016 г.
  2. ^ Reform Party Board of Directors confirms Siim Kallas as party's presidential candidate. ERR (3 August 2016). Праверана 3 August 2016 г.
  3. ^ Reform, SDE to support Nestor for president in first balloting round, Kallas in following rounds. ERR (23 August 2016). Праверана 23 August 2016 г.
  4. ^ Keskerakonna presidendikandidaadiks valiti Mailis Reps (эст.). Postimees (11 June 2016). Праверана 11 June 2016 г.
  5. ^ President of the Republic of Estonia Elections. Vabariigi Valimiskomisjon. Праверана 25 April 2016 г.
  6. ^ Presidential election moves on to electoral college. ERR (30 August 2016). Праверана 30 August 2016 г.