Прыёмы гульні ў покер — дзеяньні гульца падчас гандлю з мэтай стварыць у супраціўнікаў няправільнае меркаваньне пра сілу рукі гульца і/ці для павелічэньня сумы й верагоднасьці выйгрышу. Да такіх прыёмаў у покере адносяцца: блеф, чэк-рэйз, атрыманьне бясплатнай карты, слоўплей, крадзеж бляйндаў, працягнутая стаўка. Неабходна адзначыць, што ня варта злоўжываць ніводным з прыёмаў: усе яны добрыя ў абмежаваным аб’ёме й маюць ня толькі станоўчыя, але й адмоўныя бакі, якія асабліва ярка выяўляюцца пры залішнім выкарыстаньні.

Блеф (па-ангельску: bluff) — бэт ці рэйз у гульні з рукой, якая наўрад ці зьяўляецца ў дадзены момант лепшай. Звычайна адрозьніваюць чысты блеф — стаўка з рукой, якая ня толькі слабая ў дадзены момант, але й мае мала шанцаў на паляпшэньне да выкрыцьця, і паў-блеф — стаўка са слабой рукой, але якая мае значныя шанцы палепшыцца да выйгрышнай. Блеф можа выкарыстоўвацца, каб выбіць супраціўніка з гульні, напрыклад, калі гулец упэўнены, што ў супраціўніка ня лепшая камбінацыя, што можна заўважыць па тым, як не ўпэўнена ён сябе вядзе, то яго можна задавіць высокімі стаўкамі, але гэты прыём вельмі рызыкоўны. Блеф вельмі падыходзіць да сытуацыяў, калі на стале тры ці чатыры карты аднолькавай масьці, тады можна стварыць уражаньне аб флэшы ці калі 3 ці 4 карты на стале ідуць у амаль/поўнай пасьлядоўнасьці, то можна стварыць уражаньне аб стрыце ці нават большых камбінацыях (але супраціўнік можа не пайсьці на поваду, асабліва калі ў яго натсавы флэш ці нават большая камбінацыя), таксама блеф выкарыстоўваюць у адносінах да супраціўніка, у якога засталося мала фішак для працягу гульні, тады ёсьць высокая верагоднасьць, што ён ня будзе рызыкаваць.

Чэк-рэйз

рэдагаваць

Пры чэк-рэйзе (па-ангельску: check-raise) гулец кажа «чэк» пры сваім ходзе падчас гандлю з намерам сказаць рэйз, калі пасьля яго хтосьці з апанентаў зробіць стаўку. Чэк-рэйз звычайна выкарыстоўваюць ў наступных сытуацыях:

  • з моцнай рукой, каб сабраць больш грошай у банк;
  • з рукой сярэдняй сілы, каб прыбраць апанентаў з гульні ці прымусіць іх зрабіць хібны ход;
  • са слабой рукой у якасьці блефу;

Да адмоўнага боку чэк-рэйза адносіцца тое, што супраціўнікі могуць і не зрабіць стаўку, у гэтым выпадку яны проста атрымаюць бясплатную карту. Таму чэк-рэйз звычайна выкарыстоўваецца толькі калі ёсьць вялікая ўпэўненасьць, што хтосьці будзе ставіць. Часьцей за ўсё гэта бывае на флёпе супраць прэфлёп-рэйзэра (гульца, які атакаваў на прэфлёпе) ці на наступных этапах гульні супраць агрэсіўнага гульца, у якога ёсьць нейкая камбінацыя на руках і карты на стале не ўяўляюць сур’ёзнай пагрозы.

Бясплатная карта

рэдагаваць

Гулец можа падняць стаўку на флёпе з апошняй пазыцыі з прыкупной рукой, з тым, каб асьцерагаючыся моцнай камбінацыі, усе супраціўнікі сказалі «чэк» на цёрне. У гэтым выпадку гулец, калі яму не прыйшла патрабаваная карта, можа сам сказаць «чэк», такім чынам, атрымаўшы магчымасьць паглядзець рывэр без дадатковай платы, гэта значыць ён атрымлівае бясплатную карту (па-ангельску: free card).

Бясплатную карту часьцей за ўсё спрабуюць атрымаць з овэркартамі, стрыт-дро ці флэш-дро. Як і ў іншых прыёмаў, у гэтага ёсьць недахоп — супраціўнік можа зрабіць рэрэйз, і ў гэтым выпадку замест таго, каб зэканоміць стаўку на цёрне, прыйдзецца заплаціць дзьве лішніх на рывэрэ.

Слоўплей

рэдагаваць

Слоўплей (па-ангельску: slowplay, sandbagging) — пасіўны розыгрыш вельмі моцнай рукі з мэтай пакінуць як мага больш гульцоў у гульні й сабраць максымальны банк. У ідэале слоўплей павінен даць магчымасьць апанентам палепшыцца досыць, каб працягваць гульню й адказваць на стаўкі, але недастаткова, каб перамагчы гульца. Слоўплей не рэкамэндуецца выкарыстоўваць калі:

  • Бясплатная (ці танная) карта дазволіць супраціўніку атрымаць лепшую руку,
  • Банк вялікі, у гэтым выпадку ў супраціўнікаў будзе досыць шанцаў банка для адказу на стаўкі.
  • Шмат гульцоў у гульні, у гэтым выпадку й банк ужо вялікі й большая верагоднасьць, што хтосьці з супраціўнікаў у выніку зможа атрымаць выйгрышную камбінацыю.
  • Узровень апанентаў невысокі, яны й так аплацяць моцную камбінацыю.

Крадзеж бляйндаў

рэдагаваць

Крадзеж бляйндаў (па-ангельску: blinds stealing) — рэйз на прэфлёпе з позьніх пазыцыяў, калі да гэтага ніхто не ўвайшоў у гульню, з мэтай прымусіць гульцоў на бляйндах скінуць карты й атрымаць іх стаўкі без гульні. У адрозьненьне ад гульні на прэфлоёе з позьніх пазыцыяў, спрабаваць красьці бляйнды можна практычна зь любой картай, у прынцыпе, крадзеж бляйндаў можна разглядаць як разнавіднасьць блефу ў строга вызначаных умовах.

Натуральна, гульцы на бляйндах не жадаюць губляць свае абавязковыя стаўкі, таму ў адказ на спробу выкрасьці бляйнды гульцы часта абараняюць бляйнды (па-ангельску: blinds defence) — даюць рэрэйз. Агульны прынцып нападу на бляйнды й іх абароны просты — калі флёп не дапаможа ніводнаму з гульцоў, тую значную перавагу будзе мець той гулец, які паднімаў апошнім, вялікая верагоднасьць, што яго супраціўнік проста скіне стаўку, лічачы, што ў апанента карта лепш. Але крадзежом бляйндаў, як і іншымі прыёмамі покеру, не варта злоўжываць: па-першае, выйгрыш не занадта вялікі, па-другое, малая стаўка можа не спужаць супраціўнікаў, па-трэцяе, хтосьці зь вялікай дзельлю верагоднасьці ўсёткі адкажа, але пры ўсім гэтым пры граматным падыходзе, гэты прыём можа прынесьці добры здабытак.

Працягнутая стаўка

рэдагаваць

Працягнутая стаўка ці контбэт (па-ангельску: continuation bet) — стаўка, якая зьдзяйсьняецца на флёпе гульцом, які зрабіў рэйз да флёпа, незалежна ад таго, ці ўзмацніў флёп яго камбінацыю. Працягнутая стаўка зьяўляецца разнавіднасьцю блефу. Звычайна такі блеф эфэктыўны ў сілу наступных чыньнікаў:

  • Узьняцьце стаўкі як да флёпа, так і пасьля яго зьяўляецца лягічным спосабам разгульваньня вельмі моцных карт (напрыклад, два туза, два караля й гэтак далей) Шляхам працягнутай стаўкі гулец дэманструе наяўнасьць у яго камбінацыі такога тыпу, і, калі супраціўнікі яму вераць, у іх рэдка будуць карты, зь якімі яны змогуць мець добрыя шанцы на посьпех.
  • Большасьць флёпаў не ствараюць моцных камбінацыяў з большасьцю магчымых карт гульцоў. Дзьве няпарныя карты (напрыклад, туз і кароль) узмацняцца да пары на флёпе толькі прыкладна ў 32 % выпадкаў, ці адзін раз з трох. У выпадках, калі супраціўнікі не атрымаюць флёпа, які ўзмацняе іх камбінацыю, яны, хутчэй за ўсё, скінуць карты ў выпадку павышэньня стаўкі.
  • Таму што стаўка была паднята да флёпа, колькасьць супраціўнікаў пасьля флёпа ў шматлікіх выпадках будзе невялікім (1—2 гульца), што павялічвае верагоднасьць пасьпяховага ажыцьцяўленьня блефу. Калі супраціўнікаў больш, чым 2, працягнутая стаўка звычайна не рэкамэндуецца ў сытуацыях, у якіх флёп у рэчаіснасьці не дапамог гульцу, бо верагоднасьць посьпеху будзе малая.

Эфэктыўным спосабам барацьбы з гульцамі, занадта часта выкарыстоўвалымі працягнутую стаўку, зьяўляецца чэк-рэйз на флёпе.

Флёатынг

рэдагаваць

Флёатынг таксама зьяўляецца часта ўжывальнай стратэгіяй у сучасным покеры (асабліва ў анлайне). Сутнасьць дадзенага прыёму складаецца ў заходзе пад рэйз апанента й наступным каліраваніям яго стаўкі на флёпе й пасьлядоўным яе павышэньнем на цёрне й рывэры. Мэтай гэтых дзеяньняў зьяўляецца выбіваньне супраціўніка з банка, прычым уласна карты гульца, які зьдзяйсьняе флёатфнг, ня вельмі важныя. Важна памятаць, што дадзены прыём можна ажыцьцяўляць толькі на бясьпечным бордзе й толькі супраць моцнага апанента, бо слабы супраціўнік зраўнуе вашу стаўку й па трэцяй пары. Таксама ня варта захапляцца гэтым прыёмам і спрабаваць зафлёатіць некалькіх апанентаў.