Прыпынак венскага тыпу
Прыпынак венскага тыпу — тып разьмяшчэньня трамвайнага прыпынку(cs), пры якім плятформа(cs) прыпаднятая над узроўнем праезнай часткі.
Гэтым спосабам дасягаецца павышэньне бясьпекі руху і аблягчэньне пасадкі/высадкі пасажыраў. Павышэньне ўзроўню трамвайных шляхоў мае эфэкт, падобны да «ляжачых паліцыянтаў» — папярэджвае кіроўцаў аўтатранспарту пра наяўнасьць прыпынку. Такі тып прыпынкаў існуе, напрыклад, у Чэхіі ў месцах, дзе немагчыма зрабіць выспачку бясьпекі(cs) альбо пасадку ў непасрэднай блізкасьці ад трамвайных шляхоў(cs).