Прыгоды Тома Соера
«Прыгоды Тома Соера» (па-ангельску: The Adventures of Tom Sawyer) — апублікаваная ў 1876 годзе аповесьць Марка Твэна аб прыгодах хлопчыка, які расьце ў выдуманым невялікім амэрыканскім мястэчку ў штаце Мізуры. Дзеяньні твору адбываюцца да Грамадзянскай вайны ў ЗША.
Фабула
рэдагавацьТом Соер — хлопчык прыкладна дванаццацігадовага ўзросту, жыве ў цёткі Польлі, сястры сваёй пакойнай матулі. У рамане апісваюцца розныя прыгоды Тома й яго сяброў на працягу некалькіх месяцаў. На працягу гэтых прыгодаў ён пасьпявае знайсьці сваё каханьне, стаць сьведкам забойства й выкрыць забойцу, пабегчы з дому, каб стаць піратам ды пажыць на востраве, заблукацца ў пячоры й выбрацца зь яе, знайсьці клад, які каштуе каля дваццаці тысячы даляраў й падзяліць яго са сваім сябрам Гэкльбэры Фінам.