Прататып Ле-Ману (ПЛМ; па-ангельску: Le Mans Prototype, скарочана LMP) — катэгорыя прататыпных гоначных аўтамабіляў, якія ўдзельнічаюць у такіх спаборніцтвах, як 24 гадзіны Ле-Ману, Чэмпіянат сьвету па аўтагонках на вытрываласьць МФА, Чэмпіянат спартовых аўтамабіляў Міжнароднай асацыяцыі матаспорту (МАМ), эўрапейскай і азіяцкая сэрыях Ле-Ману. Прататыпы распрацаваныя францускім Заходнім аўтамабільным клюбам (ЗАК). Абавязковым патрабаваньнем да ПЛМ ёсьць закрыты кузаў з абаронай усіх мэханічных дэталяў. Паводле стану на 2023 рок існуюь два клясы прататыпаў, называныя LMP2 і LMP3.

Cadillac V-Series.R і Peugeot 9X8 у гонцы 6 гадзінаў Спа-Франкаршаму 2023 году
Прататып з адкрытай кабінай MG-Lola EX257 у гонцы 24 гадзіны Ле-Ману 2003 году

ПЛМ саступаюць у хуткасьці адкрытым гоначным аўтамабілям кшталту Формулы-1, аднак LMP1 — найхутчэйшыя гоначныя аўтамабілі з закрытымі коламі для колцавых гонак. Прататыпы Ле-Ману лічацца клясам вышэй за прамысловыя аўтамабілі клясу гран турызма, якія таксама спаборнічаюць у аўтагонках.

З 2021 року замест прататыпаў LMP1 у гонках на вытрываласьць Міжнароднай фэдэрацыі аўтаспорту і ў гонках 24-х гадзінаў Ле Ману прыйшлі гіпэркары Ле Ману. З 2023 року ў чэмпіянатах МФА і МАМ нароўні зь гіпэркарамі ўдзельнічаюць прататыпы Ле-Ману — Дайтоны h (LMDh).

Мінуўшчына

рэдагаваць

Упершыню машыны, названыя пазьней прататыпамі Ле-Ману, зьявіліся ў гонках Ле-Ману 1992 року.