Пратакол
Пратакол (па-грэцку: prōtókollon — «першы ліст манускрыпта з пазначэньнем даты, імя пісца і ўладальніка») — від арганізацыйна-распарадчага дакумэнту, які дакладна перадае ўсё, пра што ішла гаворка на сходзе, паседжаньні і інш. Адзін з самых распаўсюджаных арганізацыйных дакумэнтаў. Мае ўступную і асноўную часткі. Можа мець пастанаўляльную частку.
Літаратура
рэдагаваць- Міхальчанка А. М., Давыдава Э. М. Дапаможнік па справаводству — Пособие по делопроизводству. — Мн.: Полымя, 1993. — 333 с. ISBN 5-345-00702-0.