Пракура́тар (па-руску: Прокураторъ) — прафэсійны юрыст-павераны ў ВКЛ, які займаўся адвакацкай практыкай. Абавязкі пракуратара мог выконваць толькі шляхціц, які ведаў мясцовае права й быў дапушчаны судом да адвакацкай дзейнасьці. Статут ВКЛ 1588 году прадугледжваў крымінальную адказнасьць пракуратараў за парушэньне сваіх абавязкаў, у прыватнасьці за здраду боку, які яго наняў. Таксама караліся фальшывыя адвакаты[1]. Для найболей бедных людзей пракуратар мог прызначацца судом бясплатна[2].

Паводле заканадаўства, пракуратарам ня мог быць судзьзя, падсудак і пісар земскі й урад замкавы. Таксама пракуратарамі не маглі быць асобы духоўныя[3].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Статут ВКЛ 1588 году. Раздзел IV, артыкул 59
  2. ^ Статут ВКЛ 1588 году. Раздзел IV, артыкул 57
  3. ^ Статут ВКЛ 1588 году. Раздзел IV, артыкул 58

Літаратура рэдагаваць

  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: БелЭн, 2006. — 792 с; іл., старонка 462