Практыка і тэорыя літаратурнага мастацтва

«Практыка і тэорыя літаратурнага мастацтва» — лексыкаграфічны звод літаратуразнаўчых тэрмінаў, падрыхтаваны старшынёю гуманітарнай сэкцыі Інстытута беларускай культуры Іванам Луцэвічам (Янкам Купалам) у студзені 1923 году ў Менску, які складаецца зь дзьвюх частак: «Расейска-беларускага слоўніку» і «Слоўніку беларускіх тэрмінаў»[1].

Першапачаткова слоўнік складаўся з 2500 тэрмінаў, але ў выніку рэдактуры ў другое выданьне «Беларускай навуковай тэрміналёгіі» было ўключана толькі 1706 лексычных адзінак[1]. Купалаўская праца была пазьней выкарыстаная Максімам Гарэцкім у 3-м (1924), а затым 4-м (1926) выданьні «Гісторыі беларускае літэратуры»[2].

Упершыню апублікаваны ў 2003 годзе ў поўным дзевяцітомным зборы твораў Янкі Купалы.

  1. ^ а б Купала Я. Поўны збор твораў. У 9 т. Т. 9. Кн. 1. Пераклады; Эпісталярная спадчына; Дарчыя надпісы; «Расейска-беларускі слоўнік»; Калектыўнае; Службовыя і асабістыя дакументы; Дадатак / Янка Купала. — Мн.: Маст. літ., 2003. — С. 641. — 686 с. [4] л. іл. — ISBN 985-02-0552-0
  2. ^ Купала Я. Поўны збор твораў. У 9 т. Т. 9. Кн. 1. Пераклады; Эпісталярная спадчына; Дарчыя надпісы; «Расейска-беларускі слоўнік»; Калектыўнае; Службовыя і асабістыя дакументы; Дадатак / Янка Купала. — Мн.: Маст. літ., 2003. — С. 643. — 686 с. [4] л. іл. — ISBN 985-02-0552-0

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць