Постпраўда (па-ангельску: post-truth) — паняцьце, што апісвае грамадзкае хваляваньне аб тым, хто зьяўляецца аўтарытэтнай крыніцай для ацэнкі праўдзівасьці публічнае інфармацыі.[1] Паняцьце таксама тычыцца гістарычнага кантэксту, ў якім узьніклі адпаведныя формы камунікацыі ды прыёмы.[2] Оксфардзкі слоўнік назваў гэты тэрмін словам году ў 2016, даўшы такое вызначаньне: «пазначае акалічнасьці, пры якіх аб’ектыўныя факты зьяўляюцца менш значымімі для фармаваньня грамадзкае думкі, чым апеляцыя да эмоцый і асабістых перакананьняў».[3][4] Аўтары слоўніка растлумачваюць, што частата выкарыстаньня тэрміну вырасла ў камунікацыйным кантэксьце перыяду прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША ды рэфэрэндуму пра Brexit, а само паняцьце часта выкарыстоўваюць як акрэсьленьне пэўнага віду палітыкі — палітыкі постпраўды.[5]

Некаторыя дасьледнікі лічаць, што постпраўда падобная да мінулых маральных, эпістэмалягічных ды палітычных дэбатаў аб рэлятывізме, постмадэрнасьці ды хлусьні ў палітыцы,[6] тады як іншыя настойваюць на тым, што постпраўда тычыцца унікальных гістарычных, сацыяльных ды палітычных адносінаў і форм, ўласьцівых тэхналёгіям і культурным практыкам 21-га стагодзьдзя.[7]

Крыніцы рэдагаваць