Постапакаліптыка

жанр выдумкі

Постапакаліптыкажанр навуковай фантастыкі, у якім дзеяньне разьвіваецца ў сьвеце, які перажыў глябальную катастрофу. Постапакаліптычным таксама называюць творчы стыль, які нясе настрой пустыннасьці, самоты і вусьцішы ў вобразах састарэлай і пакінутай тэхнікі альбо будынкаў.

Гісторыя

рэдагаваць

Постапакаліптычная фантастыка зарадзілася ў канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзя. Першы клясычны твор гэтага жанру — раман Рычарда Джэфрыса «Пасьля Лёндану» (1885), у якім дзеяньне адбываецца праз тысячы гадоў пасьля катастрофы. Сцэнар Джэфрыса, паводле якога адразу ж пасьля катастрофы цягнецца пэрыяд барбарства, а за ім новы (неўрбанізаваны) фэўдалізм, многаразова выкарыстоўваўся іншымі аўтарамі, у тым ліку і Джэкам Лёнданам у «Пунсовай чуме», Джонам Крыстафэрам у «Сьмерці травы», Рабэрам Мэрлям у «Мальвілі», Джорджам Ст’юартам у «Зямлі безь людзей». Ажыцьцяўленьня гэтага сцэнару з усяе сілы імкнуцца не дапусьціць героі «Молата Люцыфэра» Лары Нівэна і Джэры Пурнэля.

На постапакаліптычную вобразнасьць часткова паўплывалі карціны дэградаванага чалавецтва і астыванай Зямлі ў рамане Гэрбэрта Ўэлза «Машына часу» (а ў яго экранізацыі прычынай дэградацыі становіцца менавіта глябальная катастрофа).

Зь зьяўленьнем кіно, а пазьней — кампутарных гульняў жанр апынуўся запатрабаваным і там. Вядомымі творамі кінэматографу зьяўляюцца сэрыя фільмаў «Шалёны Макс», «Кніга Ілая», а сярод гульняў — сэрыі Fallout, Half-Life 2 і S.T.A.L.K.E.R. Сярод коміксаў вядомая сэрыя «Хадзячыя мерцьвякі».

Глядзіце таксама

рэдагаваць