Рачны пляж
(Перанакіравана з «Пляж (рачны)»)
Рачны пляж — навала наносаў на выпуклым беразе ракі.
Пляж утвараецца на выпуклым беразе ракі (лукавіны) звычайна пры мэандрыраваньні. У межань пляжы абсыхаюць. Наадварот пляжу, у процілеглага берага ракі звычайна знаходзіцца адносна глыбокі плёс. Вышэй і ніжэй пляжу часта разьмяшчаюцца перакаты.
У адрозьненьне ад пабочней пляжы ня ссоўваюцца ўніз па рацэ, а звычайна павялічваюць свае памеры, бо пляжы зьяўляюцца зонамі акумуляцыі (адкладаньня) наносаў. У некаторых выпадках пляжы памяншаюцца або трохі зьмяняюць свае памеры.
Пры іншых тыпах руславых працэсаў пляжы ўтвараюцца толькі ў асобных месцах.