Плошча Перамогі (Санкт-Пецярбург)

плошча ў Санкт-Пецярбургу (Расея)

Пло́шча Перамо́гі — плошча ў Маскоўскім раёне Санкт-Пецярбургу.

Разьмяшчэньне

рэдагаваць

Плошча спраектаваная і пабудаваная як паўднёвыя вароты Санкт-Пецярбургу: гэта першы значны архітэктурны ансамбль, які аўтааматары і пасажыры авіятранспарту сустракаюць на ўезьдзе ў Санкт-Пецярбург. Да плошчы сыходзяцца Маскоўскі праспэкт, вуліцы Краснапуцілаўская, Арджанікідзэ і Галсьцяна, а таксама Маскоўская і Пулкаўская шашы.