Паўднёвы востраў (Новая Зэляндыя)
Паўднёвы востраў (ці Новы Манстэр) — самы вялікі востраў Новай Зэляндыі (другая па велічыні — Паўночны востраў).
На высьпе пражывае каля мільёна чалавек, што прыблізна складае 24% ад усяго насельніцтва Новай Зэляндыі.
Плошча вострава — 151 215 км ², гэта 12-ы па велічыні востраў у сьвеце. Уздоўж заходняга ўзьбярэжжа цягнецца ланцуг гор Паўднёвых Альпаў.