Патсдамэрпляц
Патсдамэрпляц (па-нямецку: Potsdamer Platz) — цэнтральны пляц ў бэрлінскім раёне Тыргартэне, на які завязана некалькі ажыўленых вуліцаў.
Калісьці на ім стаяла Патсдамская брама й ішла дарога на Патсдам. Вядома, што на ім зьявіўся першы ў Эўропе сьветлафор, набыты ў Нью-Ёрку і ўсталяваны ў Бэрліне ў 1924 годзе. Некаторыя лічаць, што першы ў Эўропе электрычны ліхтар таксама быў усталяваны на Патсдамскім пляцы. Да Другой сусьветнай вайны на пляцы і ў сумежных кварталах разьмяшчаліся ўрадавыя ўстановы, ён быў раёнам забаўляльных установаў і буйным транспартным вузлом. Менавіта з вакзалу на Патсдамскім пляцы больш за 150 гадоў таму адправіўся першы цягнік у Патсдам. Пасьля пляц неаднаразова пашыраўся і ў 1920-х гадах зьліўся зь Ляйпцыгерпляцам, разьмешчаным усходней. Падчас бітвы за Бэрлін шматлікія будынкі былі разбураныя. Пасьля вайны некаторыя захаваныя будынкі былі сьпехам залатаны, аднак пасьля ўзьвядзеньня ў 1961 годзе Бэрлінскага муру апынуўшыся пасярод памежнай зоны былі зьнесены, і на доўгія гады гэты некалі ажыўлены куток Бэрліну апынуўся ў запусьценьні. Пасьля падзеньня Бэрлінскага муру на пляцы выступіў Роджэр Ўотэрз зь Pink Floyd з канцэртам The Wall. Цяпер пляц забудаваны сучаснымі вышыннымі будынкамі, сярод якіх офісныя будынкі Debis, «Соні» і ABB, комплекс Sony Center. На пляцы захавалі некалькі фрагмэнтаў Бэрлінскага муру, якія ўтварылі гэтак званы Мэмарыял Бэрлінскага муру.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагавацьДзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|