Патолас (Пікуліс, Пікулас, Патулус, Дрэбклюс, Даргунас, Галунас, Рагочус, Пікчус, Прагарэліс, Трытынтояс) — адзін з тройцы галоўных багоў у старажытнапрускай міталёгіі. Зьвязаны са сьветам памерлых, падзем’ем, цемрай, няшчасьцем. Яго сымбалем зьяўляліся насаджаныя на рагаціну чарапы чалавека, каровы і каня.

Патолас і Патрымпас уважаюцца за падабенства грэцкіх Кастора і Палюкса, то бок, багоў-блізьнятаў. Адзін зь іх стары, другі малады, першы павязаны з памерлымі, другі — з жывымі.

Літаратура

рэдагаваць
  • J.Suchocki, Mitologia bałtyjska, Warszawa 1991.