Партал:Эўропа/Уступ
Эўропа — частка сьвету, разам з Азіяй складае Эўразійскі кантынэнт. Эўропа амываецца на поўначы Паўночным Ледавітым акіянам, на захадзе — Атлянтычным акіянам, на поўдні — Міжземным і Чорным марамі. Ад Азіі аддзеленая Ўральскімі гарамі і Касьпійскім морам. Плошча Эўропы складае каля 10 млн. км². Насельніцтва Эўропы складае каля 800 млн. чалавек (прыкладна 1/8 насельніцтва сьвету).