Мухамад
Мухамад

Мухамад (20 (22) красавіка 571, Мэка — 8 чэрвеня 632, Мэдына) — заснавальнік ісламу, цэнтральная фігура (пасьля адзінага Бога) гэтай рэлігіі. - Іслам, акрамя Мухамада, прызнае таксама і іншых прарокаў (ёсьць вэрсіі аб тым, што іх было 124 тысячы, ёсьць вэрсіі, што іх было 224 тысячы), але пры гэтым агаворвае, што Мухамад зьяўляецца ня проста адным з прарокаў, але зьяўляецца апошнім у ланцугу ўсіх пасланцаў і прарокаў. Акрамя таго, ён пасланы не да асобнага гораду, сяла, народа, як гэта было са ўсімі астатнімі пасланцамі (у тым ліку і Ісой — Ісусам), а да ўсіх людзей на зямлі. Яго шарыят (гэта значыць комплекс маральна і рэлігійна-юрыдычных правілаў і прынцыпаў), паводле вучэньня ісламу, будзе сапраўдным да Суднага Дню...:::::::::::::::: чытаць далей