Партал:Гісторыя/Добры артыкул

Мапа вайны Расеі з Рэччу Паспалітай 1792 году
Мапа вайны Расеі з Рэччу Паспалітай 1792 году

Вайна́ Расе́і з Рэ́ччу Паспалі́тай 1792 го́ду вядомая таксама як Вайна ў абарону Канстытуцыі 3 траўня, была абвешчана 18 траўня 1792 ад імя расейскай імпэратрыцы Кацярыны II Чатырохгадоваму сойму за скасаваньне расейскага пратэктарату, ухвалу Канстытуцыі 3 траўня ды іншыя новаўвядзеньні. З-за таго, што да пачатку канфлікту армія Рэчы Паспалітай яшчэ не пасьпела цалкам прайсьці рэарґанізацыю паводле пляну Станіслава Аўгуста Панятоўскага, яна не налічвала дастатковае колькасьці для адпору аґрэсару. У выніку гэтага ў шэрагах арміі Рэспублікі не было й гаворкі пра нейкія наступальныя дзеяньні, наадварот: гэтая вайна пераўтварылася для яе ў абарончую і суправаджалася паступовым адступленьнем да самой Варшавы…:::::::::::::::: чытаць далей