Партал:Асобы/Добры артыкул
Ян Караль Хадкевіч (*1560 г. — †24 верасьня 1621 г.) — вайсковы і дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Гетман вялікі літоўскі (1605), ваявода віленскі (1616). Прадстаўнік старажытнага магнацкага роду Хадкевічаў, што паходзіў ад кіеўскіх баяраў (XV ст.). Належаў да найстарэйшай, быхаўскай, галіны роду і ад бацькі атрымаў у спадчыну тытул графа «на Шклове, Мышы і Быхаве». Ян Караль Хадкевіч — адзін з найбольш таленавітых вайскаводаў XVII стагодзьдзя. У сваёй палітычнай дзейнасьці адстойваў сувэрэнітэт Вялікага Княства ў складзе Рэчы Паспалітай. - Дзяцінства Яна Караля праходзіла ў часы Інфлянцкай вайны. Ён быў сьведкам ваенных дзеяньняў на Літве і Балтыцы і вельмі цікавіўся вайсковай справай. Калі хлопчыку было некалькі гадоў, бацька ўзяў яго ў паход супраць маскоўскіх войскаў Івана Жахлівага, што ўварваліся ў Літву…:::::::::::::::: чытаць далей