Парапаміз
Парапаміз — горная сыстэма на паўночным захадзе Аўганістана (паўночныя перадгор’і — у Туркмэністане).
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d6/Northwestern_Afghanistan.jpg/220px-Northwestern_Afghanistan.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/93/Murgab.jpg/220px-Murgab.jpg)
Даўжыня каля 600 км, шырыня да 250 км. Складзена пераважна з вапнякоў і сланцаў, на поўдні і ўсходзе з гранітаў і гнейсаў. Паўночныя перадгор’і ўкрыты лёсавым чахлом. Асноўныя хрыбты Банды-Туркестан, Хісар (выш. да 4565 м). Парапаміз глыбока расчлянёны далінамі рэк Мургаб, Сурхаб, Герыруд і інш. Шматлікія восыпы. Горныя паўпустыні, стэпы, рэдкалесьсі і ўчасткі шыракалістых лясоў.
Літаратура
рэдагаваць- Парапаміз // БЭ. — Мн.: 2001 Т. 12.