Панкіская цясьніна
Панкіская цясьніна (груз. პანკისის ხეობა) — цясьніна на поўначы Грузіі.
Зьмест
рэдагаваць- 1 Разьмяшчэньне
- 2 Насельніцтва
- 3 Заўвагі
- 4 Спасылкі
Разьмяшчэньне
рэдагавацьПанкіская цясьніна разьмешчаная ў Ахмэцкім муніцыпалітэце Кахеты (Грузія) ў верхаваніх ракі Алазані. Цясьніна праходзіць на адлегласьці 60 км паралельна грузіна-расейскай мяжы, і аддзеленая ад яе горным хрыбтом. Працягласьць цясьніна складае 60 кілямэтраў, шырына — каля пяці кілямэтраў. У цясьніна размешчаны 16 населеных пунктаў чачэнцаў-кістынцаў.
Насельніцтва
рэдагавацьУ Панкіскай цясьніне пражываюць галоўным чынам кістынцы — чачэнцы Грузіі, нашчадкі перасяленцаў XVI—XIX стагодзьдзя. Маюцца таксама грузінскія і асятынскія населеныя пункты. У 1990-х гадах тутака ж уладкаваліся бежанцы з Чачні часоў першай чачэнскай вайны. Па даных на люты 2008 году, у цясьніне пражывала каля 600 бежанцаў з Чачні. Па даных на чэрвень 2000 году, іх было каля 6500 чалавек.
Падчас Другой чачэнскай вайны ў цясьніне нароўні з мірнымі жыхарамі хаваліся баевікі, сярод якіх былі атрады Руслана Гелаева. У 2002 годзе па цясьніне невядомымі самалётамі і верталётамі былі нанесены некалькі авіяўдараў. Да сярэдзіны лета 2004 года сіламі грузінскага і расейскай спэцназу і Панкіская цясьніна была зачышчаная ад баевікоў. У 2008 годзе ў часе грузінска-расейскай вайны зноўку ў Панкіскай цясьніне дзейнічалі баевікі, адкуль былі часткова зьнішчаныя, а часткова сышлі на тэрыторэю Дагестану і Інгушэтыі.
Па розных даных у 2012—2014 гадах ад 50 да 200 жыхароў Панкіскай цясьніны пайшлі ваяваць у складзе баявікоў Ісламскай дзяржавы.
Заўвагі
рэдагаваць- ↑ Грузія абвергла інфармацыю аб баявіках у Панкіскай цясьніне // РИА Новости, 9 лютага 2008. Дата звароту: 17 лютага 2008. Архівавана з арыгіналу 10 лютага 2008 году.
- ↑ Грузінская Ічкерыя. Архівавана з арыгіналу 5 лістапада 2004 году.
- ↑ ХРОНІКА ПІКІРАВАЛЬНАГА КАНФЛІКТУ. Дата звароту: 22 сьнежня 2021. Архівавана 22 сьнежня 2021 году.
- ↑ У цясьніне няма баявікоў. Дата звароту: 24 лютага 2015. Архівавана з арыгіналу 4 сакавіка 2016 году.
- ↑ США дадалі экс-вайсковага з Грузіі ў сьпіс вядомых тэрарыстаў — Міхаіл Вігнанскі — Расейская газета. Дата звароту: 2 сьнежня 2019. Архівавана 22 лістапада 2020 году.
- ↑ «Была бы заля для рэгбі — не патрэбны быў джыхад». Дата звароту: 24 лютага 2015. Архівавана 9 ліпеня 2015 году.
- ↑ Пасол ЗША ў Грузіі абверг інфармацыю аб базах ІГ у Панкіскай цясьніне: Каўказ: Былы СССР: Lenta.ru. Дата звароту: 21 лютага 2016. Архівавана 23 лютага 2016 году.
Спасылкі
рэдагаваць- Панкіская цясьніна, апісаньне
- Крымінальная гісторыя Панкіскай цясьніны. kommersant.ru