Палімарфізм
Палімарфі́зм — канцэпцыя праграмаваньня, згодна зь якой для апрацоўкі дадзеных розных спэцыялізаваных тыпаў выкарыстоўваецца супольны інтэрфэйс.
Палімарфізм — адзін з трох найважнейшых мэханізмаў аб'ектна-арыентаванага праграмаваньня (разам з інкапсуляцыяй і спадкаваньнем).
У кантэксьце аб’ектна-арыентаванага праграмаваньня найшырэйшай функцыяй палімарфізму зьяўляецца здольнасьць экзэмпляраў падклясы граць ролю аб’ектаў бацькоўскай клясы. Дзякуючы гэтаму, экзэмпляры падклясы можна выкарыстоўваць там, дзе выкарыстоўваюцца экзэмпляры бацькоўскай клясы.[1]
Палімарфізм дазваляе ствараць больш абстрактныя праграмы і падвысіць каэфіцыент паўторнага выкарыстаньня коду. Агульныя ўласьцівасьці аб’ектаў аб’ядноўваюцца ў сыстэму, якую можна назваць па-рознаму — інтэрфэйс, кляса. Агульныя ўласьцівасьці маюць унутранае і зьнешняе выяўленьне. Зьнешне агульныя рысы могуць выяўляцца як аднолькавы набор мэтадаў з аднолькавымі імёнамі і сыгнатурамі (тыпамі аргумэнтаў і значэньняў). На ўнутраным узроўні агульнасьць выяўляецца ў аднолькавай функцыянальнасьці мэтадаў. Яна апісаная інтуітыўна альбо выражаная ў выглядзе строгіх законаў ці правілаў, якім падпарадкоўваюцца мэтады.
Нататкі
рэдагаваць- ^ Daniel P. Friedman, Mitchell Wand, Christopher T. Haynes, Essentials of Programming Languages, The MIT Press, 2001, ISBN 0-262-06217-8