Баранавіцкая газэта

(Перанакіравана з «Пагоня (газэта, 1944)»)

«Бара́навіцкая газэ́та», таксама «Baranavickaja Hazeta», «Baranowitscher Zeitung», «Паго́ня» (22 ліпеня 1941 — 24 чэрвеня 1944, Баранавічы) — беларускамоўная газэта Баранавічаў і Баранавіцкай акругі пад нямецкай акупацыяй. У студзені — чэрвені 1944 году выдавалася пад новай назвай — «Пагоня». Напачатку выходзіла па-нямецку, потым па-беларуску лацінкаю. З чэрвеня 1943 — кірыліцаю.

Выходзіла 2 разы на тыдзень. Агулам пабачыла сьвет 223 нумары.

Інфармавала пра падзеі на франтах Другой сусьветнай вайны, праўдзівасьць якіх была прапарцыйна посьпехам нямецкай арміі. Таксама на старонках выдаваліся загады і звароты нямецкіх уладаў, апісвалася жыцьцё і дзейнасьць беларускіх грамадзкіх і вайсковых арганізацыяў, пра барацьбу з партызанкаю. Друкавала літаратурныя творы.

Галоўнымі рэдактарамі былі: К. Берэнд, А. Бурскі, а. Леў Гарошка, Б. Шышко.

Літаратура

рэдагаваць
  • Баранавіцкая газета // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т.2. — Мн. : БелЭн, 1993.
  • Библиография оккупационных периодических изданий, выходивших на территории Белоруссии в 1941—1944 гг. / Автор-составитель С. В. Жумарь; Белорусский научно-исследовательский центр документоведения, археографии и архивного дела. Мн.: БелНИЦДААД, 1995. — 48 с.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць