ПАЗ-3205
ПАЗ-3205 — савецкі, а затым расейскі высокападлогавы аўтобус малой клясы вытворчасьці заводу «Паўлаўскі аўтобус», зьяўляецца базаваю мадэльлю заводу.
ПАЗ-3205 | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Вытворца | ПАЗ Паўлаўскі аўтобус |
Гады вытворчасьці | з 1989 |
Прывад | |
Габарыты | |
Колавая база | 3600 |
Даўжыня | 6925 |
Шырыня | 2500 |
Вышыня | 2960 |
Поўная маса | 8060—8185 |
Максымальная хуткасьць | 80—90 |
Гісторыя | |
Папярэднік | ПАЗ-672 |
Гісторыя
рэдагавацьРаспрацоўваўся шляхам стварэньня дзясяткаў дасьледчых узораў на працягу амаль 15 гадоў. Першая дасьледчая партыя аўтобусаў для выпрабаваньняў была выраблена ў 1979 годзе, канвэерная зборка была пачата ў 1984 годзе. Канчатковы варыянт аўтобуса быў зацьверджаны ў 1986 годзе. Сэрыйны выпуск пачаўся 1 сьнежня 1989 году, калі на канвэеры цалкам спынілі выпуск папярэдняе мадэлі ПАЗ-672М. 4 чэрвеня 2001 году на заводзе адзначаўся выпуск 100-тысячнага аўтобуса дадзенае мадэлі. У 2008 годзе праведзена мадэрнізацыя вытворчасьці, што дазволіла праводзіць сэртыфікацыю для рэґулярнага выкарыстаньня на загружаных маршрутах, значна ўзрос рэсурс службы кузава (з 5 да 10 гадоў), у салён усталёўваюцца больш эфэктыўная атапляльня і больш камфортныя сядзеньні.
Мадыфікацыі
рэдагавацьВыпускаецца ў вялікай колькасьці мадыфікацыяў, асноўнымі зь якіх зьяўляюцца:
- ПАЗ-32053 — аўтобус з аднымі аўтаматычнымі дьзвярамі для прыгарадных маршрутаў
- ПАЗ-32053-50П — аўтобус з аднымі аўтаматычнымі дзьвярамі для прыгарадных маршрутаў з палепшаным салёнам
- ПАЗ-32054 — аўтобус з двума аўтаматычнымі дзьвярамі для гарадскіх маршрутаў з карбюратарным рухавіком ЗМЗ-5234.10
- ПАЗ-32054-03 — аўтобус з двума аўтаматычнымі дзьвярамі для гарадскіх маршрутаў з дызэльным рухавіком Cummins B 3.9 140 CIV-1
- ПАЗ-32054-07 — аўтобус з двума аўтаматычнымі дзьвярамі для гарадскіх маршрутаў з дызэльным рухавіком ММЗ 245.7
- ПАЗ-32053-20 — грузапасажырскі аўтобус для перавозкі будаўнічых брыгадаў і абсталяваньняў
- ПАЗ-32053-80 — рытуальны аўтобус
- ПАЗ-32053-70 — школьны аўтобус
Тэхнічныя характарыстыкі
рэдагавацьТэхнічныя характарыстыкі | |
Кузаў | Апорны, вагоннае кампаноўкі |
Колавая формула | 4х2 |
Агульны лік месцаў | 36 |
Лік месцаў для сядушкі | 21—25 |
Максымальная хуткасьць, км/г | 80—90 |
Кантрольны выдатак паліва пры 60 км/г, л/100 км | 18—20,5 |
Ёмістасьць паліўнага бака, л | 105 |
Тармазная сыстэма | пнэўматычная, двухконтурная з ABS |
Даўжыня, мм | 6925 |
Шырыня, мм | 2500 |
Вышыня, мм | 2960 |
База, мм | 3600 |
Поўная маса, кг | 8060—8185 |
Камплектуецца рухавікамі | ЗМЗ-5234.10, Cummins B 3.9 140 CIV-1, ММЗ 245.7 |
Вэнтыляцыя | 3 люка ў даху, фортачкі на бакавых вокнах |
Рулявы мэханізм | МАЗ-64229 з гідраўзмацняльнікам руля |
Літаратура
рэдагаваць- Автобус ПАЗ-672 тех. описание, эксплуатация и Т. О. 353 с. 1984
- Автобус ПАЗ-3205-07 (дв. Д-245) экспл. и обслуживание 146 с. 1999
- Автобус ПАЗ-3205 тех. описание и эксплуатация 245 с. 1998
- Автобус ПАЗ-3205 технология тех. обслуживания 54 с. 1996
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьПАЗ-3205 — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў