Ортастатычная гіпатэнзія
Ортастаты́чная гіпатэ́нзія, інакш пазыцы́йная гіпатэнзія ці ортастаты́чны каля́пс — падзеньне крывянога ціску чалавека пры рэзкім пад’ёме зь ляжачага ці сядзячага становішча. Падзеньне сысталічнага ціску складае ня менш за 20 мм рт. сл., а дыясталічнага — ня менш за 10 мм рт. сл. Зьява назіраецца пераважна з-за запозьненага звужэньня ніжніх крывяносных сасудаў, патрэбнага дзеля падтрымкі адэкватнага крывянога ціску пры атрыманьні стаячага становішча. У выніку кроў даўжэй цыркулюе ў нагах, меней вяртаючыся да сэрца, што прыводзіць да зьмяншэньня аб’ёму сардэчнага крывацёку(en). Умераная ортастатычная гіпатэнзія — распаўсюджаная зьява і можа здарыцца ў любога чалавека, хоць найчасьцей яе адчуваюць старыя і людзі з паніжаным крывяным ціскам. Значнае падзеньне крывянога ціску можа выклікаць самленьне(en).
Ортастатычная гіпатэнзія | |
Сынонімы | Ортастазіс, ортастатычны каляпс, пазіцыйная гіпатэнзія |
---|---|
Спэцыяльнасьць | Кардыялёгія |
Лекі | dihydroergotamine[d][1], эфэдрын[d][1] і midodrine[d][1] |
Сярод прычынаў, што выклікаюць ортастатычны каляпс, — прыём пэўных мэдыкамэнтаў (напр. альфа-блякатараў), аўтаномная нэўрапатыя(en), паніжаны аб’ём крыві ды зацьвярдзеньне крывяносных сасудаў ад старэньня.
Лячэньне ад ортастатычнай гіпатэнзіі палягае ў ліквідацыі вышэйапісаных фактараў, таксама рэкамэндуецца прыём салёнай ежы і вады (дзеля павелічэньня аб’ёму крыві), нашэньне кампрэсійных панчохаў, прыём прэпаратаў (флюдракартызону, мідадрыну ці інш.).
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Ортастатычная гіпатэнзія на бачыне Curlie