Нігі́на Хафі́заўна Сайфула́ева (па-расейску: Ниги́на Хафи́зовна Сайфулла́ева, нар. 16 красавіка 1985, Душанбэ, Тадж. ССР СССР) — расейскі кінарэжысэр, сцэнарыст і вытворца карцінаў.

Нігі́на Хафі́заўна Сайфула́ева
па-расейску: Ниги́на Хафи́зовна Сайфулла́ева
Дата нараджэньня 16 красавіка 1985
Месца нараджэньня Сьцяг СССРСССР, Тадж. ССР, м. Душанбэ
Месца вучобы
Занятак кінарэжысэр, сцэнарыст і вытворца карцінаў.
Гады дзейнасьці 2009 — зараз
IMDb ID nm4705755

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нігіна Сайфулаева нарадзілася ў Душанбэ. Вышэйшую навуку вывучала ў Маскве, ў 2005 годзе закончыла факультэт гісторыі мастацтваў РДГУ. У 2010 годзе закончыла Вышэйшыя курсы сцэнарыстаў і рэжысэраў, таксама мае дыплём Інстытут сучаснага мастацтва.

Першай самастойнай работаю Нігіны Сайфулаевае была кароткая карціна, якую зьняла ў 2009 годзе. Яна мела назву «Хачу з табою», для гэтай карціны рэжысэр самастойна напісала сцэнар. У 2011 зьняла другую кароткую карціну — «Шыпшына». У 2012 годзе Нігіна стала адным з рэжысэраў у камэдыйным сэрыяле «Дзяўчынкі», які паказвала ТНТ.[1]

Першай доўгай карцінай Н. Сайфулаевай стала драма «Як мяне завуць», зьнятая ў 2014 годзе. У карціне зьняліся:

  • Канстанцін Лаўраненка]]
  • Аляксандра Борціч
  • Марына Васільева
  • Анна Котава-Дзерабіна]].

На «Кінатаўры», дзе адбыўся паказ карціны, яна была ўзнанагроджаная асобным прызам за «Лёгкі подых і мастацкую цэльнасьць». Карціна таксама атрымала галоўную ўзнагароду фэстываля «Балтыйскія пачыны». Карціну паказалі на фэстывалі ў Сан-Сэбастыяне ў конкурсе пачаткоўцаў «Новыя пастаноўшчыкі». Гэта быў першы расейскі кінатвор на фэстывале за астатнія 11 год[2].

Карціна паказвае дзьвюх дзевак-шкалярак, якія прыехалі ў Крым знаёміцца з татам аднае зь іх, але ў астатнюю хвіліну вырашылі памяняцца імёнамі.

Сама Нігіна Сайфулаева пра карціну казала:

«Гісторыя карціны „Як мяне завуць“ вырасла з маіх душэўных перажываньняў. Я думаю, что адносіны таты і дачкі — моцная тэма, якая датычыць усіх дзяўчынак. Таму мне здаецца гэта важным. Але ня трэба пераацэньваць асабістасьць тае карціны — у мяне з татам цудоўныя, вельмі блізкія адносіны, але над гэтым трэба было старацца. І мне бы хацелася падштурхнуць к таму і іншых».

— Нігіна Сайфулаева аб хвалі жаночага кіно і ролі таты[3].

В 2017 году Нігіна выступіла адным са сцэнарыстаў карціны «Пра любоў. Толькі для дарослых», бо зьняла для ёй адну зь дзеяў; у тым жа годзе напісала сцэнар для драматычнага сэрыяла «Дзеткі» для ТБ-3.[1]

У 2018 годзе работала над новаю карцінаю, драмаю «Зорак няверны сьвет». Карціна паказвае жыцьцё 30-гадовае жанчыны, якая падазрае свайго мужа ў каханьні зь іншаю жанчынаю. Жанчына баіцца спытаць свайго мужа аб тым і сама рашае спаць зь іншымі мужчынамі. З пачатку карціна называлася «Рэўнасьць», але за два гады работы над сцэнарам рабочая назва стала не адпавядаць зьместу карціны[4]. Карціна пад назваю «Вернасьць» быў паказаны на фэстывалі «Кінатаўр» у 2019 годзе і яму далі дыплём «за неабмежаваную веру актораў у рэжысэра»[5].

Асабістае жыцьцё

рэдагаваць

Нігіна Сайфулаева замужам за рэжысэрам і сцэнарыстам Міхаілам Леанідавічам Мясьцецкім («Трапкавы саюз», «Легенда № 17»). Жыве і робіць у Маскве.

Пра сябе

рэдагаваць

Нігіна Сайфулаева пра сябе гаворыць:

  • «Пра дзяўчынак мне зьнімаць прасьцей, ну, г. зн. ясьней і цікавей. Мне пра мужчын думать вельмі цяжка — я прадзіраюся скрозь гушчу незразуменьня і одуму, а пра дзяўчынак мне пачуцьці ўсе ясныя»[3].
  • «Я прыцягваюся да асабістых праўдзівых гісторыяў. Яны могуць разумеець век, але, скарэй, сярэдзіна там маецца на ўнутраным сьвеці герояў. Тыя карціны, якія далёкія ад жыцьця, далёкія ад сапраўдных людзей, не магу глядзець, у том значэньні, што не магу падключыцца нават да зьместу. Ня чую пачуцьцяў, а тое важнае»[6].

Сьпіс карцінаў

рэдагаваць

Сьпіс карцінаў зьнятых Нігінай Сайфулаевай:

Год Карціна
Рэжысэр Сцэнарыст Вытворца
2009 «Хачу з табою», кароткі
Так
Так
Так
2011 «Шыпшына», кароткі
Так
Так
2012 «Дзяўчынкі», тэлесэрыял
Так
2013 «Любіць ня любіць», тэлесэрыял
Так
2014 «Як мяне завуць»
Так
Так
2017 «Пра любоў. Толькі для дарослых»
Так
Так
2017 «Дзеткі», тэлесэрыял
Так
Так
2019 «Вернасьць»
Так
Так

Узнагароды

рэдагаваць
  • 2014 — Асобны дыплём «За лёгкі подых і мастцкую цэльнасьць» на кінафэстывалі «Кінатаўр» — карціна «Як мяне завуць»
  • 2019 — Асобны дыплём «За неабмежаваную веру актораў у рэжысэра» на кінафэстывалі «Кінатаўр» — карціна «Вернасьць»