Нямецкая хроніка
«Нямецкая хроніка» (па-нямецку: Deutsche Chronik) — часопіс нямецкага пісьменьніка й асьветніка Хрысьціяна Фрыдрыха Шубарта. Выдавалася ў нямецкім горадзе Ульме з 1774 па 1778 гг. У ім выкрываўся фэадальна-абсалютыстскі лад і злачынная палітыка дэспатычных кіраўнікоў Нямеччыны, у прыватнасьці Карла Яўгена.