Нэўрастэнія
Нэўрастэнія — псыхічны разлад з групы нэўрозаў, які выяўляецца ў павышанай раздражняльнасьці, стамляльнасьці, страце здольнасьці да доўгай разумовай і фізычнай канцэнтрацыі. Упершыню апісаная амэрыканскім урачом Георгам Бірдам ў 1869 г. Нэўрастэнія ўзьнікае звычайна пры спалучэньні псыхічнай траўмы з празьмерна напружанай працай і фізіялягічнымі пазбаўленьнямі (хранічнае недасыпаньне, адсутнасьць адпачынку і г. д.). Узьнікненьню неўрастэніі спрыяюць інфэкцыі і інтаксікацыі (алкаголь, курэньне), якія паслабляюць арганізм, эндакрынныя разлады, недастатковае харчаваньне і інш.