Новасібірскі мэтрапалітэн
(Перанакіравана з «Новасыбірскі мэтрапалітэн»)
Новасібі́рскі мэтрапалітэ́н, Новасыбі́рскі мэтрапалітэ́н (па-расейску: Новосибирский метрополитен) — сыстэма лініяў мэтрапалітэну ў Новасыбірску, першы й адзіны ў Сыбіры, чацьверты на тэрыторыі Расеі. Адкрыты 28 сьнежня 1985 году. На 2017 год дзейнічаюць 2 лініі й 13 станцыяў. Даўжыня лініяў складае 15,9 км. Штодзённы пасажырапаток складае 225 тыс. чалавек.
Новасібірскі мэтрапалітэн | |
Інфармацыя | |
---|---|
Месцазнаходжаньне | Новасібірск, Новасібірская вобласьць Расея |
Пачатак працы | 28 сьнежня 1985 |
Лініі |
2 лініі Даўжыня: 15,9 км |
Колькасьць станцыяў | 13 |
Пасажырапаток на дзень | 221 тыс. (сярэдні, 2015) |
Пасажырапаток на год | 80,7 млн (2015) |
Схема мэтрапалітэну | |
Мэтрапалітэн Новасыбірску складаецца зь дзьвюх лініяў — Ленінскай і Дзяржынскай. Дзяржынская лінія на працягу першых 20 гадоў (1987—2007) ажыцьцяўляла чоўнавы рух цягнікоў. Толькі з чэрвеня 2007 году стала магчымым арганізаваць абаротны рух. Абедзьве лініі мэтро абслугоўвае адзінае электрадэпо «Яльцоўскае».
Дадатковыя зьвесткі
рэдагаваць- Самая глыбокая станцыя — «Сыбірская» (~15 мэтраў)
- Самы доўгі перагон — «Студэнцкая» — «Рачны вакзал» (2967 мэтраў], зь якіх 2145 мэтраў перагону — мэтрамост)
- Самы кароткі перагон — «Гагарынская» — «Заяльцоўская» (927 мэтраў)
- Самы доўгі эскалятар — 150 прыступкаў, даўжыня стужкі — 30 мэтраў («Сыбірская»)