Натальля Клічко

(Перанакіравана з «Натальля Ягорава»)

Натальля Валер’еўна Клічко (Ягорава) (нарадзілася 26 лютага 1974 году, Бравары) — спартоўка, фотамадэль і сьпявачка. Жонка мэра Кіева Віталя Клічко.

Біяграфія рэдагаваць

Нарадзілася 26 лютага 1974 году ў горадзе Бравары на Кіеўшчыне. У другой клясе стала займацца гімнастыкай, а затым перайшла ў сэкцыю сынхроннага плаваньня. Але галоўную ролю ў яе лёсе адыграў мадэльны бізнэс — на прэзэнтацыі конкурсу «Чорная жамчужына» Натальля пазнаёмілася са сваім будучым мужам Віталём Клічко.

У сям’і Клічко нарадзілася трое дзяцей. У 2000 годзе сын Ягор-Дэніел, у 2002 — дачка Лізавета-Вікторыя, і сын Максім нарадзіўся ў 2005 годзе[1]. У 2011 годзе, напярэдадні 15-годзьдзя свайго вясельля, па прызнаньні нямецкага часопіса Gala Натальля і Віталь сталі парай року[2].

Натальля напісала кіраўніцтва «Мой шлях да ідэальнай постаці», у кнігу братоў Клічко «Наш фітнес»[3].

Натальля Валер’еўна зьяўляецца афіцыйным прадстаўніком нямецкага дабрачыннага фонду «Фі́таратаўнікі́» па падтрымцы жаночага і дзіцячага здароўя ва Ўкраіне[4]. У прыватнасьці, яна ўдзельнічае ў кампаніі па прафіляктыцы раку грудзей у ​​жанчын[5].

Музычную кар’еру пачала з стварэньня групы «Addicted to …» («Залежныя ад …»). Для сябе сьпявачка абрала ролю залежнай ад каханьня. Выступы на публіцы Натальля паспрабавала ў этэры нямецкага тэлеканала, дзе выканала раманс[6].

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць