Натальля Ўладзімераўна Ламека (8 сакавіка 1981, Менск) — кандыдат філялягічных навук, дацэнт, літаратуразнаўца, выкладніца катэдры замежнай літаратуры БДУ.

Натальля Ламека
Дата нараджэньня 8 сакавіка 1981(1981-03-08) (43 гады)
Месца нараджэньня Менск
Месца вучобы Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Занятак літаратуразнаўца, перакладніца
Навуковая сфэра замежная літаратура (ангельская, ірляндзкая, нямецкая).
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філялягічных навук[d]
Навуковы кіраўнік Халіпаў В.В.

Біяграфія

рэдагаваць

Скончыла рамана-германскае аддзяленьне філфака БДУ (2003), асьпірантуру, абараніла кандыдацкую дысэртацыю па творчасьці Дж. Джойса («Мастацкі універсум Джэймса Джойса: структура, канцэпцыя чалавека, тыпалагічны кантэкст», 2007).

Займаецца дасьледаваньнем заходнеэўрапейскай мадэрнісцкай літаратуры, аўтар дзьвюх манаграфій, двух навучальна-мэтадычных дапаможнікаў у суаўтарстве і шэрагу навуковых публікацый. Мае пераклады з ангельскай і нямецкай моваў.

Бібліяграфія

рэдагаваць
  • «Мастацкі універсум творцы», Мінск, 2005
  • «Хаосмас Джэймса Джойса як мультыстабільная сістэма (сінергетычная прырода мастацкага феномена», Мінск, 2006
  • «Дэкадэнцкія матывы ў творчасці Георга Тракля і Эгана Шыле» // ARCHE, 2011, # 9
  • «Міфапрастора паэзіі Г. Тракля», ПрайдзіСвет, 2009 [1]

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць