Натальля Клічко
Натальля Валер’еўна Клічко (Ягорава) (нарадзілася 26 лютага 1974 году, Бравары) — спартоўка, фотамадэль і сьпявачка. Жонка мэра Кіева Віталя Клічко.
Біяграфія
рэдагавацьНарадзілася 26 лютага 1974 году ў горадзе Бравары на Кіеўшчыне. У другой клясе стала займацца гімнастыкай, а затым перайшла ў сэкцыю сынхроннага плаваньня. Але галоўную ролю ў яе лёсе адыграў мадэльны бізнэс — на прэзэнтацыі конкурсу «Чорная жамчужына» Натальля пазнаёмілася са сваім будучым мужам Віталём Клічко.
У сям’і Клічко нарадзілася трое дзяцей. У 2000 годзе сын Ягор-Дэніел, у 2002 — дачка Лізавета-Вікторыя, і сын Максім нарадзіўся ў 2005 годзе[1]. У 2011 годзе, напярэдадні 15-годзьдзя свайго вясельля, па прызнаньні нямецкага часопіса Gala Натальля і Віталь сталі парай року[2].
Натальля напісала кіраўніцтва «Мой шлях да ідэальнай постаці», у кнігу братоў Клічко «Наш фітнес»[3].
Натальля Валер’еўна зьяўляецца афіцыйным прадстаўніком нямецкага дабрачыннага фонду «Фі́таратаўнікі́» па падтрымцы жаночага і дзіцячага здароўя ва Ўкраіне[4]. У прыватнасьці, яна ўдзельнічае ў кампаніі па прафіляктыцы раку грудзей у жанчын[5].
Музычную кар’еру пачала з стварэньня групы «Addicted to …» («Залежныя ад …»). Для сябе сьпявачка абрала ролю залежнай ад каханьня. Выступы на публіцы Натальля паспрабавала ў этэры нямецкага тэлеканала, дзе выканала раманс[6].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Натальля — выдатна сьпявае і ў мінулым была фотамадэльлю
- ^ У Нямеччыне Віталя Клічко з жонкай прызнаныя парай года
- ^ Жонка Клічко раскрыла сакрэт ідэальнай фігуры
- ^ Натальля Клічко: калі хочаш дапамагчы — дапамагай
- ^ Вядомыя і ня надта факты з жыцьця Натальлі Клічко, жонкі знакамітага чэмпіёна Віталя Клічко
- ^ Віталь Клічко з жонкай Натальляй аджыгае на нямецкім ТБ
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Клічко Натальля, жонка ўкраінскага баксэра Віталя Клічко
- Жонка Віталя Клічко — Натальля Клічко (фота, відэа)(недаступная спасылка)
- Да Дня закаханых: Вясельле і сямейнае жыцьцё ўкраінскіх палітыкаў
- Віталь і Натальля Клічко пазнаёміліся дзякуючы «Камсамолцы»
- Натальля Клічко: «Калі б Віталь прайграў, дзецям запіс не паказалі б»
- Жонкі і сяброўкі братоў Клічко
- Ціса-1. Прыватная гутарка. Натальля Клічко (09.03.13)
- Упершыню на ўкраінскім тэлебачаньні Віталь і Натальля Клічко прыйшлі разам у жывы этэр (2013/03/06)