Народы мора

гістарычная этнічная група

«Наро́ды мо́ра» — умоўная назва плямён ці народаў, якія першапачаткова жылі, верагодна, на Балканскім паўвостраве ці ў Малой Азіі.

«Народы мора» ўпамінаюцца ў эгіпецкіх крыніцах ХІІІ-ХІІ стагодзьдзяў да н. э. сярод тых народаў, што нападалі на Старажытны Эгіпет з мора (часам у саюзе зь лібійцамі), а пазьней праз Сырыю, Фінікію, Палестыну. Ім прыпісвалася зьнішчэньне Хецкага царства і іншых дзяржаваў. 3 асобных народаў, што захаваліся толькі ў запісах эгіпецкім пісьмом (з адных зычных), атаясамлены толькі некаторыя (лікійцы, філістымляне, магчыма, данайцы — ахейцы). Лічаць, што Траянская вайна была часткова зьвязаная зь перамяшчэньнямі «Народаў мора».

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Народы морасховішча мультымэдыйных матэрыялаў