Міхаіл Ваальгыргын

чукоцкі савецкі паэт

Ваальгыргын (па-чукоцку: Вааԓгыргын), паводле савецкага пашпарту Міхаіл Васільевіч Вальгіргін (па-расейску: Михаил Васильевич Вальгиргин) (1939—1978) — чукоцкі паэт.

Міхаіл Ваальгыргын
Вааԓгыргын
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1939
Увэлькаль, Чукоцкая нацыянальная акруга, РСФСР, СССР
Памёр 1978
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт
Гады творчасьці 1959 —1978
Мова Чукоцкая мова

Нарадзіўся ў чукоцка-эскімоскім паселішчы Ўвэлькаль, вучыўся ў гандлёвай школе ў Анадыры. Ва ўзросьце 19 гадоў страціў працаздатнасьць (страціўшы абедзьве нагі ды 4 пальцы на руцэ), пасьля таго пачаўшы зьбіраць ды публікаваць чукоцкі фальклёр. Тады ж пачаў пісаць і ўласныя вершы, першы зборнік якіх выйшаў у 1959 годзе ў Магадане («Сьпявайма пра Чукотку»). У 1968 годзе выйшаў другі зборнік вершаў Ваальгыргына — «Етти, к’эргывагыргын» (Вітай, сьветлае жыцьцё). У 1970—1978 (год сьмерці паэта) апублікаваныя наступныя творы Ваальгыргына: «Вэльботы йдуць у мора» (1970), «Вясёлае логавішча» (1973), «Добра на гэтай зямлі нарадзіцца» ды інш.