Мі́рскі бой 1944 го́ду — бой партызанскіх брыгад імя Жукава і «Камсамолец» па разгроме нямецка-фашысцкага гарнізону ў г. п. Міры. Адбыўся 22 сакавіка.

Апэрацыю зьнішчэньня гарнізону, які налічваў 150 гітлераўцаў, распрацавала камандаваньне брыгады імя Жукава, кіраўнік апэрацыі Уладзімер Царук. Выведаўшы пароль аховы гарнізону, партызаны ў ноч на 22 сакавіка праніклі ў цэнтар пасёлку, блякавалі казарму, разграмілі ўсе ўстановы акупантаў. Байцы ў засадах зьнішчылі каля 2 км лініі тэлеграфна-тэлефоннай сувязі. На досьвітку партызаны пакінулі пасёлак.

Літаратура

рэдагаваць