Мінскер цайтунг (1942)

«Мінскер цайтунг», «Minsker Zeitung», «Менская газэта» — газэта, якая выдавалася ў Менску з 15 красавіка 1942 да 28 чэрвеня 1944 на нямецкай мове германскай акупацыйнай адміністрацыяй.

Minsker Zeitung
Тып газэта
Краіна
Заснаваная 15 красавіка 1942
Закрытая 28 чэрвеня 1944
Мова нямецкая
беларуская
Штаб-кватэра Менск

Спачатку выходзіла 1-3, у 1943 — 1 раз на тыдзень. Галоўны рэдактар Г. Дэн. Мела сваё выдавецтва і карэспандэнцкую сетку. Прызначалася для супрацоўнікаў акупацыйнай адміністрацыі і нямецкіх вайскоўцаў. Асьвятляла становішча на франтах Другой сусьветнай вайны, падзеі ў сьвеце і ў райху, палітычнае, сацыяльнае і культурнае жыцьцё на Беларусі.

З 12 верасьня 1942 пад рубрыкай «Менскі кур'ер» публікаваліся ваенныя зводкі на беларускай мове. Асобныя публікацыі прысьвячаліся дзейнасьці Беларускай народнай самапомачы і Саюзу беларускай моладзі. На старонках газэты зьмяшчаліся артыкулы па беларускім краязнаўстве, гісторыі і фальклёры, пра жыцьцё беларусаў у Нямеччыне, творы Н. Арсеньневай, А. Туранкова.

Газэта друкавала карэспандэнцыі аб жыцьці ў правінцыі, мэдыцынскім абслугоўваньні і інш.

Літаратура

рэдагаваць
  • ЭГБ, т. 5. — С. 181.