Міля́нскі эды́кт (па-лацінску: Edictum Mediolanensium) — датаваны 313 рокам ліст імпэратараў Канстантына і Ліцынія, які абвяшчаў верацярплівасьць на тэрыторыі Рымскай імпэрыі[1]. Мілянскі эдыкт зьявіўся істотным крокам на шляху пераўтварэньня хрысьціянства ў афіцыйную рэлігію імпэрыі. Аўтэнтычны тэкст эдыкту не захаваўся, аднак яго працытаваў Лактанцый у працы «De mortibus persecutorum».

Памятная таблічка ў Сан Джорджыё аль Паляца (Мілян)

Мінуўшчына

рэдагаваць

Мілянскі эдыкт быў накіраваны кіраўнікам правінцыйных адміністрацыяў імпэрыі ад імя імпэратараў Канстантына і Ліцынія ў 313 року. Яўсэбі Кесарыйскі піша:

  …Канстантын і зь ім Ліцыні, які яшчэ не зьдзяцінеў, што сталася зь ім пазьней, шануючы Бога дароўцам усіх спасланых ім дабротаў, адзінадушна выдалі закон, для хрысьціянаў дасканала дзівосны. Яны паслалі яго да Максіміна, які яшчэ ўладарыў на Ўсходзе і забягаў перад імі  

Яўсэбі КесарыйскіЦаркоўная гісторыя. IX:9

Гэты эдыкт быў працягам Нікамэдыйскага эдыкту ад 311 року, выдадзенага імпэратарам Галерыем. Аднак, калі Нікамэдыйскі эдыкт легалізаваў хрысьціянства і дазволіў выкананьне абрадаў пры ўмове, што хрысьціяне будуць маліцца пра дабрабыт рэспублікі і імпэратара, Мілянскі эдыкт пайшоў яшчэ далей.

У адпаведнасьці з гэтым эдыктам усе рэлігіі былі ўраўнаваныя ў правох, такім чынам, традыцыйнае рымскае паганства траціла ролю афіцыйнай рэлігіі. Эдыкт асабліва вылучае хрысьціянаў і прадугледжвае вяртаньне хрысьціянам і хрысьціянскім суполкам усяе ўласнасьці, якая была адабраная ў іх падчас ганеньняў. Эдыкт таксама прадугледжвае кампэнсацыю са скарбніцы тым, хто авалодаў уласнасьцю, якая раней належала хрысьціянам і быў вымушаны вярнуць яе папярэднім уласьнікам.

Думка шэрагу навукоўцаў, што Мілянскі эдыкт абвясьціў хрысьціянства адзінай рэлігіяй імпэрыі не знаходзіць, згодна з пунктам погляду іншых дасьледнікаў, пацьверджаньня як у тексьце эдыкту, так і ў абставінах ягонага складаньня[2].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Мілянскі эдыктсховішча мультымэдыйных матэрыялаў