Мікалай Аляхновіч (фізык)

беларускі фізык
(Перанакіравана з «Мікалай Міхайлавіч Аляхновіч»)

Мікалай Міхайлавіч Аляхновіч (2 траўня 1935, в. Варонічы, Слонімскі раён) — беларускі фізык, доктар фізыка-матэматычных навук (1988), прафэсар (1991), член-карэспандэнт Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі.

Мікалай Аляхновіч
Дата нараджэньня 2 траўня 1935(1935-05-02) (89 гадоў)
Месца нараджэньня в. Варонічы, Слонімскі раён
Месца вучобы БДУ
Занятак фізык
Навуковая сфэра фізыка
Месца працы НАН РБ
Навуковая ступень доктар фізыка-матэматычных навук[d]
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Аляхновіч.

У 1957 г. ён скончыў фізыка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсітэту. Навуковую дзейнасьць пачаў у 1956 г. у Фізыка-тэхнічным інстытуце Акадэміі навук Беларусі яшчэ будучы студэнтам. 3 1959 г. працаваў спачатку ў Аддзеле, а пасьля Інстытуце фізыкі цьвёрдага цела і паўправаднікоў АН Беларусі, дзе прайшоў шлях ад малодшага навуковага супрацоўніка да дырэктара інстытуту.

У 1968—1989 гг. — загадчык лябараторыі, з 1993 па 2004 г. — дырэктар Інстытуту фізыкі цьвёрдага цела і паўправаднікоў, з 1997 па 2002 г. — акадэмік-сакратар Аддзяленьня фізыкі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі.

Спэктар навуковых інтарэсаў Аляхновіча вельмі шырокі. Вядомы яго працы па праблеме хімічнай сувязі ў крышталях, па дыфракцыі рэнтгенаўскіх прамянёў у рэальных крышталях, па фазавых пераходах у цьвёрдых целах пры высокіх цісках і тэмпэратурах, па атрыманьні і дасьледаваньні новых матэрыялаў.

У 1989 г. абраны сябрам-карэспандэнтам, а ў 1996 г. — акадэмікам НАН Беларусі, у 1991 г. — прысвоена званьне прафэсара, у 1999 г. — заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь.

Навуковыя працы

рэдагаваць
  • Интегральные характеристики дифракции рентгеновских лучей в монокристаллах с хаотическим распределением дислокаций // Металлофизика. 1986. Т.8, №1.
  • Dynamical effects of X-ray scattering in Laue geometry for Si crystals with structure defects (совм. с А. Л. Карпеем) // Phys. Stat. Sol. (a). 1984. Vol. 82, No.1.
  • Birefringence and depolarition effects of X-ray scattering in Laue geometry for highly distorted crystals (совм. с А. В. Пушкаревым) // Там же. 1990. Vol. 119, No.1.
  • Длины ненапряженных связей и соответствующие им радиусы катионов в кристаллах со структурой типа перовскита // Кристаллография. 2004. Т.49, №5.
  • Напряженность межатомных связей и многоямный потенциал в кристаллах со структурой типа перовскита // Кристаллография. 2005. Т.50, №3.
  • Relationship between the rotation angles of octahedra and bond-strength energy in crystals with perovskite structure // Crystallography Reports. 2007. Vol.52. No.5.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць