Міжвузельле (па-лацінску: internodium) — участак сьцябла ці парастка паміж двума сумежнымі вузламі, так званымі — месцамі прымацаваньня лісьця.

Калі лісьце разьмяшчаецца вельмі шчыльна, напрыклад у прыкорневых акружках у дмухаўцоў, стакротак, трыпутак, міжвузельлі вельмі ўкарочаныя і амаль незаўважлівыя. У парасткаў міжвузельлі кароткія і вузлы набліжаныя. Па меры роста сьцябла ці парастка, міжвузельлі даўжэюць.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць