Мэтэор

сьветлавая зьява, якая зьяўляецца пры згараньні ў зямной атмасфэры мэтэору

Мэтэо́р (па-грэцку: μετέωρος — «нябесны»), «зьнічка» — зьява, якая ўзьнікае пры згараньні ў атмасфэры Зямлі дробных мэтэорных целаў (напрыклад, асколкаў камэт або астэроідаў). Аналягічная зьява большай інтэнсіўнасьці (ярчэй за 4-ю зорную велічыню) завецца балідам. Гэтыя зьявы вывучаюцца мэтэорытыкай.

Часта мэтэоры групуюцца ў струмені — сталыя масы мэтэораў, якія зьяўляюцца ў вызначаны час году, у вызначанай старане неба.

Калі мэтэор праходзіць скрозь нашу атмасфэру, мы можам назіраць гэта, бо ён пакідае ў небе яркі сьлед. Гэта адбываецца таму, што ў выніку церця паверхні мэтэора аб паветра вылучаецца цеплыня.

Дзіўна, але большасьць мэтэораў вельмі малыя, ня больш шпільнай галоўкі. Некаторыя мэтэоры могуць важыць да некалькіх тон. Большасьць мэтэораў цалкам згараюць у атмасфэры, і толькі буйныя мэтэоры дасягаюць паверхні Зямлі. Паводле ацэнак навукоўцаў, за содні на Зямлю падаюць тысячы мэтэораў, але так як большую частку Зямлі пакрываюць моры і акіяны, мэтэоры трапляюць у асноўным туды.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Мэтэорсховішча мультымэдыйных матэрыялаў